Вайна

У адной з краінаў Азіі затрымалі былога ваяра-каліноўца

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка з бел-чырвона-белым сцягам беларускага ваяра ва Украіне. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нашыўка з бел-чырвона-белым сцягам беларускага ваяра ва Украіне. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У адной з паўднёваазіяцкіх краін затрыманы былы баец Палка імя Кастуся Каліноўскага. Сябры турбуюцца, што яго могуць дэпартаваць у Беларусь.

Як паведамляе «Наша Ніва», затрыманне адбылося «з тыдзень таму». Назва краіны і імя ваяра не называюцца ў мэтах бяспекі. Пры гэтым невядома, з якіх прычынаў мужчына быў затрыманы.

Адзначаецца, што беларусу забаранілі знаходзіцца ў Еўразвязе, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Саслужыўцы праінфармавалі ўкраінскую амбасаду ў гэтай азіяцкай краіне, але невядома, ці там трымаюць якіясьці захады.

Zerkalo піша, што затрыманаму 34 гаду і раней ён быў афіцэрам беларускай арміі, у Беларусі ён знаходзіцца ў вышуку. Апошні раз мужчына выходзіў на сувязь увечары 13 лістапада. Паводле суразмоўцаў выдання, сям’я ваяра ўжо знайшла мясцовага адваката, але той пакуль не здолеў з ім звязацца.

,,

«На сённяшні дзень мы нават не ўпэўненыя, што наш сябар усё яшчэ ў краіне, дзе яго затрымалі. Нейкія навіны адвакат абяцае паведаміць у пятніцу, 22 лістапада», – сказаў знаёмы затрыманага.


Кіт (Дзяніс Прохараў). Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Тых, хто дапамагае абараняць дом, называюць героямі»: Дзяніс Кіт пра «тэрарыстычны» статус каліноўцаў

навіны

Сваякі баяцца звяртацца ў беларускую амбасаду па дапамогу, каб з Менску не запатрабавалі ягонай выдачы.

Дарадца абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Леанід Марозаў паведаміў, што кантактуе з маці затрыманага і ўладамі краіны, дзе ён меркавана знаходзіцца.

25 верасня 2024 года стала вядома, што Вярхоўны суд Беларусі прызнаў полк Каліноўскага і яго структуры: батальёны «Волат», «Літвін», «Western», БПЛА імя Мiкiты Крыўцова, атрады «АТАМ», «Танга-Рамэа», мабілізацыйны цэнтр фонду «Беларускі дом у Варшаве» і рух «Каліноўцы» «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10