навіны

Зніклых у Турэччыне беларусак знайшлі. З імі ўсё добра

Сёстры Іванковы. Фота: nigdeanadoluhaber.com.tr
Сёстры Іванковы. Фота: nigdeanadoluhaber.com.tr
podpis źródła zdjęcia

Дзве беларускія альпіністкі, сёстры Валянціна і Марыя Іванковы, якія зніклі без вестак у турэцкіх гарах Аладаглар (Антытаўр), былі знойдзеныя ў правінцыі Кайсэры.

Абедзве альпіністкі ў добрым стане, паведамляе «Niğde Anadolu» са спасылкай на мясцовага губернатара.

Сясцёр знайшлі 20 лістапада каля 16:50.

Пра знікненне беларусак сталася вядома ўдзень 19 лістапада. Дзяўчаты прыбылі ў Анкару 15 лістапада, каб заняцца альпінізмам, але з 18 лістапада, калі яны павінны былі вярнуцца ў турэцкую сталіцу, ад іх не паступіла ніякіх вестак.

20 лістапада да пошукаў далучыўся пілатаваны выведны самалёт, які вылецеў з Анкары.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10