навіны

Адзін вызвалены на трох асуджаных. Стрыжак: У Беларусі спецыяльная выбарчая аперацыя

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: polskieradio.pl
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: polskieradio.pl
podpis źródła zdjęcia

Улады краіны адной рукой вызваляюць частку палітвязняў, а другой набіраюць яшчэ больш. Пра мэты такога гібрыднага сцэнара ў каментары «Белсату» расказаў кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак.

Ён адзначыў, што, паводле звестак «Вясны», у сярэднім у Беларусі штомесяц каля 150-170 асуджаных у крымінальных справах. Гэта фактычна ўтрая больш за 63 «памілаваных» у лістападзе.

«Гэта частка гібрыднага сцэнара, прымеркаванага да спецыяльнай выбарчай аперацыі. Не зніжаючы ўзроўню тэрору ў краіне, рабіць інфармацыйныя нагоды, каб людзі думалі, што ў краіне ідзе залагоджванне і адліга», – сказаў Стрыжак.

Кіраўнік «BYSOL» падкрэсліў вялікую важнасць таго, каб палітвязні выходзілі з-за кратаў, а таксама каб новыя не сядалі.

,,

«Вельмі важна, каб тыя, хто за кратамі, не былі катаваныя. Вельмі важна памятаць пра ўсе пункты адразу», – дадаў Андрэй Стрыжак.


Марыя Калеснікава падчас спаткання з бацькам. Фота: Tatsiana Khomich / X

Еўразвяз патрабуе вызваліць Калеснікаву

навіны

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі 20 лістапада паведаміла пра памілаванне яшчэ 32 палітычных зняволеных. Іхныя імёны не называюцца. 7 лістапада Лукашэнка пастанавіў памілаваць яшчэ 31 чалавека, асуджанага «за злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Да гэтага з ліпеня 2024 года ў Беларусі былі чатыры хвалі памілавання палітычных вязняў. У выніку на волю выйшлі 115 асобаў. Некаторым з іх заставалася зусім няшмат да заканчэння тэрміну.

Тым часам праваабаронцы фіксуюць працяг рэпрэсіяў у Беларусі, у тым ліку ў дачыненні сваякоў палітвязняў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10