навіны

Як «Лісты з-пад шыбеніцы» вынеслі з-за кратаў у ніжняй бялізне

Якую ніжнюю бялізну насілі жанчыны 200–300 гадоў таму?

Гэта сёння можна схадзіць у краму і выбраць майткі ці станік на любы густ. Калі б хтосьці з той эпохі пабачыў, што носяць сучасныя жанчыны, то палічыў бы, што свет звар'яцеў і хутка яму канец.

Ніжняя бялізна ў нашых продкаў была нечым інтымным і сакральным.

Кацярына Арагонская і Ганна Балейн, калі прэтэндавалі на англійскі трон, спрачаліся, хто будзе вышываць ніжнія кашулі Генрыху VIII. Бо гэта, на іхную думку, справа сапраўднай каралевы.


А што ж з ніжняю бялізнаю на нашых землях? Уласнаручна шыць бялізну для ўласнае сям’і таксама лічылася прывілеем. А ўлічваючы асаблівасці тагачаснага гардэробу, менавіта дзякуючы ніжняй бялізне жанчыны забяспечвалі паўстанцаў 1863–1864 гадоў поштаю, лекамі і нават зброяй.

Яшчэ больш цікавага вы даведаецеся ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка». У ім майстрыха Кацярына Ваданосава распавядае пра гісторыю Беларусі праз прызму гісторыі моды нашых продкаў.


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10