навіны

Тры краіны 20 лістапада часова закрылі свае амбасады ў Кіеве праз рызыку абстрэлаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com
podpis źródła zdjęcia

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы ЗША, Іспаніі ды Італіі часова закрылі свае амбасады ў Кіеве праз рызыку абстрэлаў. Калі яны адновяць сваю працу – не паведамляецца.

Першаю пра захады засцярогі напісала амерыканская амбасада.


«Амбасада ЗША ў Кіеве атрымала канкрэтную інфармацыю пра патэнцыйную значную паветраную атаку 20 лістапада. У якасці захады засцярогі амбасада будзе закрытая, а яе працаўнікам даручана схавацца на месцы. Амбасада ЗША рэкамендуе грамадзянам ЗША быць гатовымі неадкладна схавацца ў выпадку абвяшчэння паветранай трывогі», – сказана ў паведамленні на сайце.


Раніцай 20 лістапада ў Кіеве гучала паветраная трывога ў звязку з атакаю беспілотнікаў. Як піша Кіеўская гарадская вайсковая адміністрацыя, дроны былі збітыя ў Абалонскім і Падольскім раёнах украінскай сталіцы. Ахвяраў і разбурэнняў не было.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10