навіны

Эстонія не прызнае прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Святлана Ціханоўская ўручае Маргусу Цахкну Крыж добрасуседства.
Святлана Ціханоўская ўручае Маргусу Цахкну Крыж добрасуседства. Фота: МЗС Эстоніі
podpis źródła zdjęcia

19 лістапада падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Талліне міністр замежных справаў Маргус Цахкна заявіў, што Эстонія не прызнае прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2025 годзе.

«Прэзідэнцкія выбары, што маюць адбыцца ў студзені 2025 года, арганізаваныя ў атмасферы тэрору, не могуць адпавядаць дэмакратычным нормам», – цытуе кіраўніка МЗС Эстоніі прэс-служба ведамства.


Нагадаем, што дэмакратычныя сілы Беларусі заклікаюць байкатаваць выбары-2025 – актыўна ці пасіўна. Еўрапарламент ужо заявіў, што выбары ў Беларусі не могуць быць прызнанымі справядлівымі і свабоднымі.


Падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай Маргус Цахкна таксама адзначыў, што заходнія краіны «мусяць узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі». Гэта неабходна, дадаў дыпламат, каб «ён зразумеў, што продаж сваёй краіны і народу Расеі непрымальны».


На сустрэчы міністр абвясціў, што Эстонія ўнясе 30 тысяч еўраў у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязням.


«Эстонія ўжо даўно лічыць вельмі важным падтрымліваць апазіцыю і палітвязняў Беларусі, і мы працягнем працаваць над вызваленнем усіх палітычных вязняў у Беларусі і Расеі», – падкрэсліў Цахкна.


Паведамляецца, што за падтрыманне беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ўручыла Цахкну Крыж добрасуседства.


Паведамляецца таксама, што падчас візіту ў Эстонію Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай адукацыіКрысцінай Калас, міністаркай культуры Хэйдзі Пургай і міністрам унутраных справаў Лаўры Ляэнэметсам.

З міністрам унутраных справаў Лаўры Ляэнэметсам лідарка дэмсілаў Беларуі ўзняла наступныя пытанні:

- легалізацыя беларусаў у Эстоніі;

- стварэнне і адпраўка інструкцыяў у міграцыйныя органы Эстоніі пра тое, як працаваць з беларускімі кейсамі;

- выдача візаў і відаў на жыхарства студэнтам;

- пашпарты замежніка.


З міністаркай адукацыі абмеркавалі:

- дадатковыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў;

- магчымасць увядзення беларускай мовы і гісторыі ў некаторых школах Таліна;

- адкрыццё Хола Антона Луцкевіча, першага прэм’ера БНР, якія вучыўся ва ўніверсітэце Тарту.


З міністрам замежных справаў:

- так званыя «прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі –Эстонія загадзя не прызнала «выбары 2025»;

- падтрымку;

пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасці;
- узмацненне ціску на рэжым, комплекс санкцыяў за парушэннеі правоў чалавека;
- падтрымка дэмакратычных сілаў;
- падтрымка Міжнароднага гуманітарнага фонду – эстонскія ўлады прынялі рашэнне выдзеліць сродкі на беларускіх палітвязняў.

З міністаркай культуры:

- пераклад беларускай літаратуры на эстонскую мову;

- правядзенне сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры;

- праграмы падтрымкі для беларускіх актораў і студэнтаў;

- выстава Уладзіміра Цэслера ў Эстоніі.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10