Трое грамадзянаў Эстоніі ‒ у зняволенні ў Беларусі. Пра гэта апавёў міністр замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна на прэс-канферэнцыі, якую ён правёў супольна з лідаркаю дэмакратычных сілаў Беларусі Святланаю Ціханоўскаю.
«Мы ведаем, што яны там. Мы з імі ў кантакце і стараемся іх падтрымліваць», – сказаў Маргус Цахкна ў адказ на пытанне «Postimees» пра магчымасць вызваліць грамадзянаў Эстоніі з Беларусі.
Больш падрабязнай інфармацыі пра зняволеных у Беларусі палітык не падаў, таксама не сказаў, ці можна лічыць гэтых грамадзянаў Эстоніі палітычнымі зняволенымівязнямі
Святлана Ціханоўская адправілася з рабочым візітам у Эстонію 18 лістапада. Выступіла з лекцыяй «Беларусь пасля 2020 года». А таксама ўзяла ўдзел у семінары «Ці небяспечна вывучаць гісторыю? На прыкладзе Беларусі».
Глеб Нержын