Naviny

За што расейцы палюбілі беларускую мову? Аляксандра Шапаліна ў «Мова нанова»

Мова нанова № 374
Аляксандра Шапаліна

Ці можна выпадкова вывучыць беларускую мову? Можна! Гэта здарылася з расейскаю журналісткаю з Масквы Аляксандраю Шапалінай. Раней яна працавала ў камандзе каналу «Навальный LIVE», а цяпер – у расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» на «Белсаце».