навіны

Прэзідэнтка Грузіі і 30 дэпутатаў звярнуліся ў суд у звязку з выбарамі ў парламент

Грузінскі парламент
Грузінскі парламент. Фота: Sputnik
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і 30 апазіцыйных дэпутатаў парламенту падалі пазоў у Канстытуцыйны суд краіны. Яны патрабуюць прызнаць выбары ў парламент, якія прайшлі 26 кастрычніка, неканстытуцыйнымі. Пра гэта паведамляе «NEWSGEORGIA».

Пазоў азначае, што новы парламент не можа сабрацца, пакуль Канстытуцыйны суд разглядае справу.


«Паколькі аспрэчваецца пытанне канстытуцыйнасці абрання ўсіх 150 чальцоў парламенту, да пастановы суда абвешчаны Іракліем Кабахідзэ сход новага парламенту 25 або 26 лістапада будзе неканстытуцыйным», – заявіла адна з лідараў кааліцыі «Адзінства» Тамар Кердзая.

На выбарах 26 кастрычніка ЦВК абвясціла, што кіроўная партыя «Грузінская мара» атрымала 53,93 % галасоў, гэта значыць 89 месцаў у парламенце са 150.

Пасля гэтага апазіцыя заявіла пра непрызнанне вынікаў выбараў і ў краіне прайшлі пратэсты. Саламэ Зурабішвілі ўвогуле заявіла пра неабходнасць міжнароднага расследавання парушэнняў на выбарах.

Увечары 19 лістапада ў цэнтры Тбілісі зноў сабраліся пратэстоўцы, паведамляе журналіст «Белсату».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10