Дзве сястры з Беларусі зніклі ў гарах у Турцыі некалькі дзён таму. Цяпер вядуцца іх пошукі на зямлі і з паветра.
Паводле звестак выдання «Rudaw», зніклі Валянціна і Марыя Іванкавы. Мясцовыя медыі паведамляюць пра розныя даты, калі жанчыны выйшлі ў паход у ваколіцах горнага хрыбта Аладаглар: 16 і 17 лістапада.
МЗС Беларусі пацвердзіла, што ведае пра тое, што здарылася:
«Беларускія дыпламаты застаюцца ў пастаянным кантакце з кампетэнтнымі органамі Турцыі. У цяперашні час вядуцца пошукава-выратавальныя работы. Робіцца ўсё магчымае, задзейнічаныя ўсе даступныя рэсурсы. Шчыра зычым шчаснага развязання гэтай складанай сітуацыі».
Аладаглар – папулярныя сярод турыстаў горы. Аднак восенню там частыя снег і туман.
Арсен Рудэнка belsat.eu