Беларус беларусу

image

Беларус беларусу – беларус, а значыць – любоў, падтрыманне і перамога. Аўтарскі праект Валярыны Куставай «Беларус беларусу» – гэта шчырыя і кранальныя гісторыі тых, хто змяняе cённяшнюю Беларусь, хто не прыстасоўваецца да абставінаў і сістэмы, праект пра рэпрэсаваных беларусаў і сем’і палітвязняў, а таксама саміх палітычных зняволеных. А таксама гісторыі ўвасаблення мараў і жаданняў нашых герояў вамі, нашымі гледачамі! Праграма пра годных вольных беларусаў, якія пацярпелі за нашыя каштоўнасці. Падтрымліваючы іх, вы набліжаеце і нашу супольную Свабоду. Ствараючы разам маленькія цуды адно для аднаго, мы здзяйсняем вялікі супольны цуд для нашай будучай Вольнай Краіны. Дзе мы разам - там і Беларусь. Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце: belarus2belarus@gmail.com; Альбо далучайцеся да падтрымкі праз Paypal: belarus2belarus@gmail.com; Глядзіце «Беларус беларусу» на тэлеканале «Белсат» і YouTube-канале «Belsat Life».