Дэтэктар хлусні праходзіць журналістка Алена Чарняўская.
Алена перакананая, што яе ўзялі на працу на СТВ не толькі дзякуючы выгляду, але выгляд дапамог ёй у кар'ерным росце. Хаця першы год на СТВ яна працавала бясплатна. Але не толькі гэта траўмавала Алену:
,,«Гэта якраз таксама траўма СТВ, калі прыбралі маю калегу, таму што яна ўжо не так добра глядзелася ў кадры. Гэта значыць і ты разумееш, што час вядоўцы кароткі».
Алена таксама прызнаецца, што ў яе былі рамантычныя стасункі з былым кіраўніком і з дзяржаўным прапагандыстам, але гэта былі толькі сімпатыі.
Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:
- Кухня не толькі СТВ, але і незалежных медыяў