Пра рамантычныя стасункі з прапагандыстамі і бясплатную працу на СТВ

Дэтэктар хлусні праходзіць журналістка Алена Чарняўская.

Алена перакананая, што яе ўзялі на працу на СТВ не толькі дзякуючы выгляду, але выгляд дапамог ёй у кар'ерным росце. Хаця першы год на СТВ яна працавала бясплатна. Але не толькі гэта траўмавала Алену:

,,

«Гэта якраз таксама траўма СТВ, калі прыбралі маю калегу, таму што яна ўжо не так добра глядзелася ў кадры. Гэта значыць і ты разумееш, што час вядоўцы кароткі».


Алена таксама прызнаецца, што ў яе былі рамантычныя стасункі з былым кіраўніком і з дзяржаўным прапагандыстам, але гэта былі толькі сімпатыі.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Кухня не толькі СТВ, але і незалежных медыяў