навіны

Фонд «BYSOL» абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: BYSOL
podpis źródła zdjęcia

Дзеці палітвязняў сутыкаюцца з расстаннем з бацькамі і цяжкасцямі, якія складана пераадолець без дапамогі. Зрабіць іхныя святы больш светлымі, падараваць малы цуд і веру ў салідарнасць беларусаў можа кожны.

Мэта акцыі – падтрымаць сем'і, якія аказаліся ў складаных абставінах. Кожны ўнёсак, як распавядаюць арганізатары, будзе для дзяцей сімвалам надзеі.


Сабраныя сродкі будуць выдаткаваныя на падарункі: кожнае дзіця атрымае € 100, каб навагоднія святы былі больш цёплымі і радаснымі.


Калядную дзіцячую акцыю, якая ўжо зрабілася традыцыйнаю, арганізоўвае служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды «BYSOL» і «Краіна для жыцця», грамадская кампанія «BY_Help» ды ініцыятыва «Dissidentby», а таксама партнёры: Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.


Звярнуцца па дапамогу могуць чальцы сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці ў веку да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абое) застаюцца (больш за тры месяцы) або былі раней у зняволенні (таксама больш за тры месяцы). Калі вы сваяк палітвязня ці вызвалены палітвязень, для атрымання дапамогі запоўніце заяўку да 20 снежня 2024 года ўключна.


Надзея Вольная belsat.eu

 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10