19–22 лістапада Міністэрства ўнутраных справаў правядзе вучэнні – на выпадак «ускладнення абстаноўкі» падчас выбараў.
Паведамляецца, што ў вучэнняў будуць тэарэтычная і практычная часткі, а этапы трэнаванняў пройдуць у Менску, абласных і раённых цэнтрах.
«Мэта ўводных задачаў – недапушчэнне праяваў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзянаў у супрацьпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку», – заяўляюць у прэс-службе МУС.
Апрача таго, у ведамстве папярэджваюць, што падчас вучэнняў «магчымае перамяшчэнне спецтэхнікі з перакрыццем вуліцаў, а таксама выкарыстанне піратэхнікі».
У рэкламным роліку, які міліцыянты апублікавалі ў сваіх сацсетках, як прыклад сваёй працы яны паказваюць затрыманне на выбарчым участку, разгон дэманстрацыі ды іншае.
Надзея Вольная belsat.eu