навіны

За 1,5 месяца больш за 400 ІП перарэгістраваліся ў юрасобы

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: yandex.ru
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: yandex.ru
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі пачаў дзеяць абноўлены спіс відаў дзейнасці, дазволеных для ІП і самазанятых. Паводле тых відаў, што не трапілі ў спіс, рэгістрацыя ў якасці ІП з кастрычніка забароненая. Тыя, хто ўжо мае статус ІП, мусяць перааформіць дакументы як юрыдычныя асобы.

У Міністэрстве эканомікі мяркуюць, што змены закрануць каля 20 тысяч ІП. Як паведаміў БелТА міністр эканомікі Юрый Чабатар, больш за 400 індывідуальных прадпрымальнікаў з 1 кастрычніка ўжо перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы.


«Як мы і задумвалі, больш за палову гэта тыя, хто сёння заняты ў сферах гандлю, як раздробнага, так і агулавага, а таксама ў сферы грузавога, грамадскага транспарту і ў сферы грамадскага харчавання», – распавёў міністр эканомікі.


Апошні тэрмін перарэгістрацыі – 1 студзеня 2026 года.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10