У інтэрв'ю журналістам Ганна Канапацкая, якая сёлета прэтэндуе на прэзідэнцкую пасаду, пракаментавала свае «экстрэмісцкія» здымкі ў сацсетках.
Палітык Ганна Канапацкая, як аказалася, не чысціць свае сацсеткі ад здымкаў з нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікай. У старонках прэтаэндэнткі на прэзідэнтства ў інтэрнэце ёсць і «Пагоня», і лагатыпы беларускіх СМІ, якія рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкімі».
«Законы Беларусі, як і любой іншай дэмакратычнай краіны, не маюць зваротнай сілы. Калі вы звернеце ўвагу на даты фатаграфій, якія стаяць, публікацыі зробленыя ў той момант, калі гэтыя сімвалы было дазволена выкарыстоўваць у Беларусі», – сказала Ганна Канапацкая ў інтэрв'ю tochka.by.
Нагадаем, у 2021 годзе Генпракуратура пачала працэдуру прызнання нацыянальнага сцяга «экстрэмісцкім». Не зважаючы на тое, што ў 1991-1995 гадах (у тым ліку пры Лукашэнку) ён быў дзяржаўным сімвалам Беларусі. Пасля гэтага звычайных беларусаў судзяць і караюць за любыя здымкі і рэпосты з бчб-сімволікай, не зважаючы на даўнасць тэрміну, пра якую ўзгадвае Ганна Канапацкая. У судах такія здымкі ў сацсетках кваліфікуюць як «правапарушэнне, якое працягваецца».
Надзея Вольная belsat.eu