навіны

Лукашэнка дазволіў паляваць на рысь і мядзведзя

Мядзведзь
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: dzr.by
podpis źródła zdjęcia

18 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўносіць змены ў правілы палявання і вядзенне паляўнічай гаспадаркі.

Дакумент дазваляе паляваць на мядзведзя і рысь у «асаблівым рэжыме». Гэта значыць пры сітуацыі, якая дазваляе «рэгуляваць іх колькасць, на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўвае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі».


«Гэтая пастанова прынятая, бо колькасць гэтых жывёлінаў значна вырасла і мае патрэбу ў рэгуляванні», – гаворыцца ў паведамленні.


Адзначаецца, што асноўныя палажэнні ўказу набудуць моц праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.


Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Беларусі плануюць панізіць прыродаахоўны статус зубра, еўрапейскай рысі, мядзведзя і барсука звычайнага. Таксама вядома, што ў 2025 годзе з'явіцца новае выданне Чырвонай кнігі, у якой для бурага мядзведзя, у прыватнасці, прапаноўваюць знізіць статус аховы з I на IV. Гэта значыць, што яго плануюць перавесці з «найбольш высокай рызыкі знікнення» ў спіс жывёлінаў, «колькасць якіх схільная да вагання».


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10