навіны

1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая велічыня

грошы
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: gomel.1prof.by
podpis źródła zdjęcia

Урад Беларусі паведамляе, што з новага года будзе павялічаны памер базавай велічыні – адпаведную пастанову 18 лістапада падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Беларускія рублі. Фота: Белсат
Рост даходаў беларусаў працягвае запавольвацца навіны

З 1 студзеня 2025 года базавая велічыня будзе складаць 42 рублі. Цяпер яна роўная 40 рублям. Такая сума была вызначаная 1 студзеня 2024 года.


Да базавай велічыні ў Беларусі прывязаныя розныя віды дапамогі, стыпендыі, падаткі, штрафы, аклады працаўнікоў у бюджэтных арганізацыях. Адпаведна павялічацца і яны.


Базавую велічыню павялічваюць раз на год. У 2023 годзе яна складала 37 рублёў, у 2022-м – 32 рублі, у 2021-м – 29 рублёў. За 9 гадоў базавая велічыня вырасла ў два разы: у 2016 годзе яна была роўная 21 рублю.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10