навіны

Мікалай Аўтуховіч баіцца, што з ім можа штосьці здарыцца

Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч. Фота: Hrodna.life
podpis źródła zdjęcia

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень правёў у ШІЗА, а цяпер адчувае сябе кепска і непакоіцца пра сваё жыццё і здароўе, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на крыніцу, знаёмую са сваякамі палітзняволенага.

Мікалай Аўтуховіч адбывае пакаранне ў гарадзенскай турме. 18 лістапада ён выйшаў на сувязь са сваякамі пасля больш як месяца маўчання. Палітвязень распавёў, што адбыў 21 дзень у ШІЗА, дзе яму толькі зрэдку аказвалі медычную дапамогу, хоць ён мае хранічныя захворванні.

,,

«Размова па тэлефоне была кароткай. Паспеў сказаць, што пачуваецца «не вельмі», бо 21 дзень прабыў у «санаторыі». Гэтак вязні там завуць ШІЗА. Яшчэ паспеў сказаць, што было вельмі халодна, толькі ў канцы тэрміну ў камеры адрамантавалі ацяпленне. Начамі, сказаў, увогуле «катастрофа», так было халодна», – расказала крыніца са спасылкай на сваякоў Мікалая Аўтуховіча.


Палітвязень скардзіўся на недахоп медычнай дапамогі.


«Ён хранічны гіпертонік, яму трэба рэгулярна кантраляваць ціск. Але сказаў, што забралі танометр, хаця ў яго быў дазвол на карыстанне. Яшчэ нерэгулярна выклікалі да яго лекара, калі ён прасіў дапамогі. Кажа, толькі ў адным з пяці выпадкаў выклікалі. Як звычайна, ён не шмат казаў пра здароўе, але гэтым разам сказаў, што «калі з ім штосьці здарыцца, дык гэта было зроблена спецыяльна», – распавяла крыніца.


У Мікалая Аўтуховіча пухнуць ногі, таксама палітвязень пакутуе ад хваробы суставаў.


«Ён збіраецца скардзіцца на ўтрыманне ў ШЫЗА і неаказанне медычнай дапамогі», – паведаміла крыніца.


Былога прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча затрымалі на пачатку снежня 2020 года. Яго асудзілі да 25 гадоў зняволення паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі, уключна з «замахам на захоп дзяржаўнай улады» і «замахам на акт тэрарызму».

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10