Пераварот у медыцыне ў Беларусі. Коля Лукашэнка грае пад фанаграму

Медыцына ў Беларусі перажывае пераварот, але ўнікальныя лекі робяць найперш для Аляксандра Лукашэнкі. Што ён абяцаў на выбары 2020 года і навошта яго сын Коля Лукашэнка грае пад фанаграму. Робат Ai-Da, палітрон і мелафон ў «Навіны з будучыні».



Настаў той дзень, калі мы з гонарам можам казаць, што ў Беларусі вынайшлі ўнікальныя лекі, якіх у іншых краінах свету яшчэ доўга не будзе. Адзін з іх – гэта прэпарат «ад усяго». Як кажуць у Акадэміі навук, яго можна выкарыстоўваць пры любых дыягназах. Другі лек – таксама для Лукашэнкі, каб вырашыць праблему, што даўно яго турбуе.

Таксама глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай:

  • Коля Лукашэнка грае пад фанаграму? Робач-віяланчэліст
  • Незвычайная мастачка, робат Ai-Da ўпершыню прадаў сваю карціну
  • Авоська больш не патрэбна: лятучы грузчык палітрон (Palletrone)
  • Мелафон з «Госці з будучыні» ужо вынайшлі ў Даніі. Пра што думаюць свінні?
  • Праект Slussen: тунэль для міграцыі рыб у Стакгольме
  • Што Лукашэнка абяцаў на выбары ў 2020 годзе? Пскоў і акварыўмныя рыбкі
  • Карова ў палацы і Сусветны дзень дабрыні