Чорнае таўро для Лукашэнкі пасярод Менску! Стаўбцы чакае залатая ліхаманка?

МТЗ вырабіў прадукт стагоддзя – гэта сякера «BELARUS», што далей? Навошта Кітай падараваў Менску новы басейн перад 7 лістапада і чаму гэта «чорнае таўро» для Лукашэнкі. Калі менскае метро стане наземным, а Стаўбцы чакае залатая ліхаманка? Тэхналогіі ад «Навіны з будучыні».

МТЗ – флагман беларускага машынабудаўніцтва – нарэшце здзейсніў прарыў і выпусціў доўгачаканы, галоўны для краіны тавар – сякеру!

Рэкламаваць гэты найдасканалейшы «топор» вартая толькі асоба №1 у краіне. Сцэнар рэкламы такі ж незвычайны, як і сам тавар.

«Каб рубіць дровы, неабходна на іх паглядзець», – вучыць Лукашэнка.

Калі не атрымаецца рубіць поглядам – вазьміце сякеру! На гэтым рэклама сякеры плаўна перайшла ў рэкламу… самога Лукашэнкі.

«Гэта я даручыў даўно зрабіць МТЗ. Адзін варыянт зрабілі – нягодны, быў горшы, чым імпартны, таму мы зрабілі новы», – тлумачыў далей Лукашэнка недасканаласць свайго рэжыму, які нават сякеру без каманды зверху вырабіць не можа. Але новае – не значыць уласнае. Тое ж самае і з беларускай сякерай для Лукашэнкі, якая аказалася  «скапіяванай» фінскай.

Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы пра тэхналогіі «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.