навіны

Расея нанесла ўдар па Адэсе: 10 чалавек загінулі

удар па Адэсе
Наступствы ўдару па Адэсе, 18 лістапада 2024 года. Фота: ДСНС Украіны
podpis źródła zdjęcia

Удзень 18 лістапада Расея нанесла ракетны ўдар па цэнтры Адэсы. Загінулі 10 чалавек, параненыя 39 чалавек, у тым ліку дзеці.

Ракетным ударам былі пашкоджаныя тры жылыя дамы, два адміністратыўныя будынкі, 20 аўтамабіляў.


Сярод загінулых – медыкі, паліцэйскія, цывільныя асобы, паведамляе кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.


Раненні атрымалі 39 чалавек, сярод іх – чатыры дзіцяці ва ўзросце 7, 10 і двое па 11 гадоў. У лякарнях знаходзяцца 30 чалавек, з іх трое – у скрайне цяжкім становішчы. Дзяцей не шпіталізавалі.


Па стане на 15:02 па кіеўскім часе паліцыя паведаміла, што вядома пра 10 загінулых.


Расейская агенцыя «РИА Новости» піша, што «магутны ўдар нанесены ў Адэсе па гатэлю-інтэрнаце, дзе пражывалі ўкраінскія вайскоўцы, на месца выехалі «хуткія».


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэтым ударам Расея паказала, что ёй патрэбная толькі вайна.

,,

«Гэта не выпадковыя ўдары – гэта паказальныя ўдары. Пасля тэлефонных званкоў і сустрэчаў з Пуціным, пасля ўсіх хлуслівых чутак у медыях пра нібыта «устрыманне» ад удараў, Расея паказвае, што яе цікавіць насамрэч: толькі вайна. І гэты сігнал трэба пачуць ва ўсіх частках свету ад залаў, дзе сустракаюцца чальцы «Групы дваццаці», да ўсіх сталіцаў свету», – пракаментаваў расейскую атаку украінскі лідар.


Паветраныя сілы ЗСУ паведамілі, што расейскія войскі атакавалі Адэсу ракетай «Іскандэр-М», якую збіла СПА, аднак абломкі ўпалі ў жылым сектары Прыморскага раёну гораду.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10