навіны

Латвіец пераехаў у Беларусь і быў моцна здзіўлены

Вы хацелі б атрымліваць свой заробак прадуктамі? Згушчонкаю, хлебам, салам, каўбасою? Усю зарплату? 

Гэтым тыднем бурная дыскусія разгарэлася вакол відэа ў «TikTok» нейкага Максіма, які пераехаў з жахлівай Латвіі ў Беларусь і выхваляўся тым, што яму выдалі «талон» на 174 рублі і ён атаварыў яго ў адмысловай прадуктовай краме. І, маўляў, набраў на гэтыя 50 еўраў прадуктаў, як у Латвіі на чатырыста! Вау!


Па-першае, наш Максім схлусІў, бо калі мы скарыстаемся сэрвісам «Numbeo», што збірае звесткі пра кошты ў розных краінах свету, то ўбачым, што кошт стандартнага, не мінімальнага, пакету прадуктаў на месяц ацэньваецца ў Латвіі ў 237 еўраў, а ў Беларусі – у 150 еўраў. Гэта значыць, суадносіны коштаў адзін да паўтара. І нават калі ўявіць сабе, што Максіма занесла ў нейкую адмысловую, таемную краму, дзе гандлююць без звыклай гандлёвай нацэнкі, у страту, то і тады ягоныя 50 еўраў зробяцца ну ніяк не больш за 100 у пераліку на латвійскія цэны.

 

А па-другое, гэты шчаслівец, які пераехаў з Латвіі ў Беларусь, чамусьці ўпарта маўчыць пра велічыню свайго заробку. Нагадаем: сёння сярэдні заробак чыстымі, пасля падаткаў, у Латвіі – 1213 еўраў на рукі, у Беларусі – 550, або ў два з паловаю раза меншы. 


Можа, лепш усё ж больш грошай і без вось такіх прадуктовых падачак? У такіх прадуктовых падарунках, дарэчы, няма нічога дрэннага, але дзіўна рабіць з гэтага навіну ў XXI стагоддзі, у Еўропе. 


Глядзіце ў поўным выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:

  • Ніякіх замежных інвестараў, акрамя расейскіх, у Беларусі не засталося
  • Дзірка ў вонкавым гандлі ўсё расце
  • Лукашэнка парваў на шматкі сусветны кліматычны саміт у Азербайджане


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10