навіны

Настаўнікі знялі дзяцей у агітках і парушылі закон

img
Кадры з школьнага відэа гімназіі №14. Крыніца: Флагшток
podpis źródła zdjęcia

Настаўнікі на Гомельшчыне прыцягнулі дзяцей да здымак у прапагандысцкім роліку і тым самым парушылі заканадаўства аб выбарах.

16 лістапада ў сацыяльных сетках гомельскай гімназіі № 14 быў апублікаваны відэаролік, дзе галоўнымі героямі выступаюць дзеці, піша «Флагшток». 

У відэа яны знятыя пад фанаграму песні «Надо!», якая выкарыстоўваецца ў перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі. Гэты твор выконваюць прадстаўнікі праўладнага шоу-бізнесу, уключаючы Анатоля Ярмоленку, Дзім Дзімыча, Аляксандра Саладуху і іншых, у якім заклікаюць галасаваць за Лукашэнку з радкамі «Это надо тебе, это надо и мне» і рэфрэнам «Надо-надо».

Кадры з школьнага відэа гімназіі №14. Крыніца: Флагшток
Кадры з школьнага відэа гімназіі №14. Крыніца: Флагшток

Заклік «Надо!» суадносіцца з візуальным афармленнем пікетаў для збору подпісаў у падтрымку Лукашэнкі. У відэа фігуруе толькі адзін дарослы – педагог-арганізатар гімназіі Таццяна Аўраменка, адзначыла выданне.

Кадры з школьнага відэа гімназіі №14. Крыніца: Флагшток
Кадры з школьнага відэа гімназіі №14. Крыніца: Флагшток

Такую дзейнасць можна разглядаць як парушэнне выбарчага заканадаўства. Згодна з дзеючым правам, агітацыя ў межах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі пачынаецца толькі пасля завяршэння этапу збору подпісаў за кандыдата, то бок не раней за 1 студзеня 2025 года. У дадзены момант дапускаецца толькі інфармаванне аб кандыдатах і іх праграмах на пікетах зборшчыкаў подпісаў.

Кадры з школьнага відэа гімназіі №14. Крыніца: Флагшток
Кадры з школьнага відэа гімназіі №14. Крыніца: Флагшток

Акрамя таго, піша «Флагшток» сітуацыя мае і этычны аспект. Для палітычнай рэкламы з выкарыстаннем непаўналетніх навучэнцаў, педагогаў маглі прымусіць дзейнічаць у інтарэсах ідэалагічнага кіраўніцтва, што выклікае пытанні абмяжавання правоў і інтарэсаў дзяцей.

На дадзены момант ролік быў выдалены з «Instagram» гімназіі, але выданне паспела зрабіць скрыншоты з яго.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10