навіны

Эрдаган на G20 рэпрэзентуе план замарожвання вайны ва Украіне

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: akittv.com.tr
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган мае намер прадставіць на саміце G20 у Рыа-дэ-Жанэйра план замарожвання вайны ва Украіне. Але Украіне ён можа не спадабацца.

Як паведамляе «Bloomberg», прапанова, што мае агучыць турэцкі прэзідэнт 18 лістапада на пасяджэнні G20, змяшчае адтэрмінаванне далучэння Украіны да NATO на 10 гадоў, што можа стацца саступкаю ў бок Расеі, а таксама стварэнне дэмілітарызаванай зоны на Данбасе.

Прапануецца размясціць міжнародныя сілы на тэрыторыі Данбасу, што пад кантролем Расеі з 2014 года. Гэта мусіць быць гарантыяй бяспекі. Як кампраміс Украіне прапануюць вайсковую дапамогу ў абмен на згоду на замарожванне пытання аб далучэнні да NATO. Прадстаўнікі Турцыі прызнаюць, што такі план будзе цяжкім для прыняцця з боку Украіны, але называюць яго найбольш рэалістычным падыходам. Яны мяркуюць, што варта адкласці дыскусіі пра далейшы лёс акупаваных тэрыторыяў і засяродзіцца на дасягненні трывалага замірэння.

Эрдаган таксама спадзяецца пераканаць Уладзіміра Зяленскага прыняць удзел у мірных перамовах у Стамбуле, спасылаючыся на інфармацыю выведкі, што ўказвае на магчымасць страты Украінаю новых тэрыторый у найбліжэйшыя месяцы пры працягванні баявых дзеянняў. Аднак перспектывы ваеннага поля таксама могуць падштурхнуць Расею працягваць змаганне.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10