Праваабаронцы падлічылі, што з 4 па 16 лістапада беларускія суды разгледзелі 91 крымінальную палітычна матываваную справу.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прывёў статыстыку палітычнага пераследу за апошнія два тыдні лістапада. З яе вынікае, што за гэты час у беларускіх судах праходзіў разгляд 91 палітычнай крымінальнай справы.
У межах гэтых справаў былі асуджаныя 113 чалавек, з якіх 37 праходзяць за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.
Найменей 10 судоў прахозілі ў закрытым рэжыме, адзначаюць праваабаронцы.
Найбольш часта для пакарання прымяняецца так званы «народны» артыкул (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу РБ «Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), паводле яго было асуджана 37 чалавек.
Паводле дыфамацыйных артыкулаў (распаўсюд зневажальнай інфармацыі праз СМІ) асудзілі 59 чалавек. Сюды, як адзначаюць праваабаронцы, уваходзяць прысуды за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку, сілавікоў і прадстаўнікоў улады.
Раман Шавель belsat.eu