Вечарам 17 лістапада расейскія войскі абстралялі ўкраінскі горад Сумы. Адна ракета трапіла ў шматпавярховік і стала прычынай гібелі людзей.
У выніку атакі загінулі 11 чалавек, сярод іх хлопчык дзевяці гадоў і 14-гадовая дзяўчынка.
Агулам раненні атрымалі 55 чалавекі, сярод іх восем дзяцей. Больш за 400 чалавек былі эвакуяваныя.
У найбліжэйшыя дні ўлады горада збіраюцца абвесціць жалобу па загінулых.
Пасля ўдараў расейскіх ракет у Сумах прапала электрычнасць, была пашкоджаная крытычная інфраструктура горада.
Раман Шавель belsat.eu