Naviny

Аліна Коўшык: «Белсат» застанецца незалежным каналам, без цэнзуры, каналам для беларусаў, які робяць беларусы

Аліна Коўшык
Аліна Коўшык, колішняя прадстаўніца ў нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 15 лютага 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Як і чаму Аліна Коўшык прыняла прапанову ўзначаліць «Белсат», якія змены чакаюць канал, ці варта непакоіцца гледачам і супрацоўнікам? На гэтыя і іншыя вострыя пытанні яна адказала ў інтэрв’ю ўласна «Белсату» адразу пасля прызначэння.