навіны

Вялікая Брытанія змяніла візавы цэнтр у Менску

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: unsplash.com
podpis źródła zdjęcia

З 1 студзеня 2025 года візавы цэнтр «TLScontact» у Менску спыніць апрацоўваць заявы на візу ў Вялікую Брытанію.

Як паведамляецца на сайце цэнтру, гэтыя функцыі перададуць кампаніі «VFS Global».

Ужо з 4 снежня кліенты больш не змогуць карыстацца сваімі онлайн-акаўнтамі на платформе «TLScontact», паколькі пачнецца пераход да сістэмы «VFS Global» (месціцца па адрасе ў Менску: вул. Бабруйская, 6).

Для тых, хто запісаўся на прыём да 4 снежня, змяненняў няма – сустрэчы адбудуцца, як запланавана. Аднак, калі рашэнне адносна заяўкі не будзе прынятае да закрыцця цэнтру, усе дакументы бяспечна перададуць у «VFS Global», які паведаміць пра гатовасць праязнога дакументу.

Паслуга экспрэс-дастаўкі кур'ерам праз «TLScontact» ужо не даступная.

Кампанія «VFS Global» ёсць таксама афіцыйным партнёрам амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10