Мірны пратэст у Беларусі 2020 года быў не нейкай вымушанай мерай ці абмеркаванай тактыкай – ён быў стратэгічным выбарам новага калектыўнага палітычнага суб'екту. Да такіх высноваў прыходзіць доктарка філасофскіх навук Таццяна Шчытцова ў сваёй кнізе «Салідарнасць ашаломленых. Эсэ аб Беларускай рэвалюцыі», якую прэзентавала ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» ў Варшаве 16 лістапада. «Белсат» пабываў на прэзентацыі.