навіны

ЗША збіраюцца адключыць ад SWIFT «Газпрамбанк»

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: cinimex.ru
podpis źródła zdjęcia

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць расейскага «Газпрамбанку», аднаго з самых буйных дзяржаўных банкаў РФ, які ўсё яшчэ мае доступ да сістэмы SWIFT і міжнародных валютных разлікаў. 

Паводле звестак выдання Nikkei, адміністрацыя Джо Байдэна разглядае магчымасць уключэння гэтага банку ў санкцыйныя спісы.

«Газпрамбанк», які ёсць трэцім паводле велічыні банкам у Расеі і галоўным цэнтрам для газавых разлікаў з Еўропай, можа страціць доступ да амерыканскіх фінансавых установаў. 

Чакаецца, што рашэнне аб санкцыях будзе прынятае да канца лістапада, а ЗША ўжо паінфармавалі пра гэта сваіх партнёраў у G7.

Да гэтага часу «Газпрамбанк» не падпадаў пад строгія заходнія санкцыі. У ЗША яму было забаронена прыцягваць капітал на даўгавым рынку, але санкцыі ўжо дзейнічаюць супраць яго кіраўніцтва і даччынай IT-кампаніі. 

У Еўразвязе санкцыі супраць банку не ўводзіліся, за выключэннем абмежаванняў з боку Вялікай Брытаніі.

Паводле The Moscow Times, банк стаў асноўным месцам захавання расейскіх валютных рэзерваў, якія засталіся пасля замарожвання актываў Цэнтрабанку. Да сярэдзіны 2024 года гэтыя «ценявыя рэзервы» ацэньваліся на 180 млрд долараў. Эксперты мяркуюць, што гэтыя сродкі могуць быць выкарыстаныя для фінансавання крытычнага імпарту або стабілізацыі рубля ў выпадку пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Расеі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10