навіны

У Беларусі паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў затрыманыя 12 украінцаў

Амбасадар у асаблівых даручэннях Украіны ў Беларусі Ігар Кізім
Амбасадар у асаблівых даручэннях Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Крыніца: motolko.help
podpis źródła zdjęcia

Амбасадар ў асаблівых даручэннях Украіны ў Беларусі Ігар Кізім паведаміў, што ў Беларусі паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў затрыманыя як мінімум 12 грамадзянаў Украіны.

Такую лічбу зняволеных суайчыннікаў Ігар Кізім назваў у каментары «Медыязоне» падчас Форуму Астрожскіх, што 16–17 лістапада праходзіць у Кіеве. З некаторымі з затрыманых ужо сустракаўся ўкраінскі консул.

Паводле словаў Кізіма, беларускія ўлады звычайна не інфармуюць Украіну пра затрыманне яе грамадзянаў.

,,

«Яны могуць трапіць у спісы нашай амбасады толькі ў тым выпадку, калі захочуць самі ці сваякі паведамяць. Часам мы бяром інфармацыю ў праваабарончых арганізацыяў», – сказаў Ігар Кізім.


Ігар Кізім таксама адзначыў, што многія ўкраінцы, затрыманыя ў Беларусі, ужо доўгі час жывуць у краіне, маюць там сем’і і часта не звяртаюцца да ўкраінскіх уладаў па дапамогу, каб не нашкодзіць бяспецы сваіх блізкіх.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10