навіны

Аліна Коўшык склала мандат сябры Каардынацыйнай рады

Аліна Коўшык
Аліна Коўшык, былая прадстаўніца ў нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 15 лютага 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Аліна Коўшык паведаміла, што складае мандат сябры Каардынацыйнай рады ў сувязі з прызначэннем на пасаду дырэктаркі тэлеканалу «Белсат».

Заява Аліны была апублікаваная 16 лістапада ў тэлеграм-канале фракцыі «Еўрапейскі выбар».

,,

«У сувязі з тым, што я не магу далей сумяшчаць сяброўства ў Каардынацыйнай радзе з выкананнем абавязкаў на новай пасадзе, я, Аліна Коўшык, добраахвотна складаю мандат сябры Каардынацыйнай рады», – паведаміла Коўшык.


Аліна Коўшык. Варшава, Польшча. 15 лютага 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Аліна Коўшык будзе новай кіраўніцай «Белсату» навіны

Лідарства ў фракцыі перададзенае Валеру Мацкевічу.


«Зычу поспехаў Каардынацыйнай радзе ў яе дзейнасці і ў прасоўванні дэмакратыі ў Беларусі», – зазначыла ўжо былая сябра КР.


Пасля навіны пра ўзначальванне «Белсату» Аліна Коўшык таксама заявіла, што сыходзіць з пасады кіраўніцы прадстаўніцтва ў нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету, якую яна займала з верасня 2022 года. Адпаведныя абавязкі будзе пакуль выконваць намеснік Аліны Коўшык Павел Баркоўскі.


Пра прызначэнне Аліны Коўшык на пасаду дырэктаркі «Белсату» сталася вядома 15 лістапада. У сакавіку сёлета з пасады дырэктаркі «Белсату» была звольненая стваральніца тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы. З таго часу абавязкі дырэктара «Белсату» выконваў Аляксей Дзікавіцкі.


Аліна Коўшык цягам 15 гадоў працавала на «Белсаце», у тым ліку ў якасці галоўнай вядоўцы, рэдактаркі і прадзюсаркі тэлепраграмаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10