навіны

Белстат: ВУП Беларусі вырас на 4,2%

здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik
podpis źródła zdjęcia

Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што ў студзені – кастрычніку 2024 года ВУП Беларусі вырас у параўнанні з анагалагічным перыядам мінулага года на 4,2%. У бягучых коштах ён склаў 204,4 мільярды рублёў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Гадавы рост цэнаў ледзь не перавысіў планы ўраду навіны

Індэкс-дэфлятар ВУП за студзень – кастрычнік 2024 года у параўнанні з мінулым годам склаў 109,7%.


Доля прамысловасці ў ВУП вырасла на 6,2% у параўнанні з 2023 годам. Яна склала 168,1 мільярдаў рублёў.


Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі таксама стала большай – на 3,2%. Яна раўняецца суме 32,1 мільярдаў рублёў.


Абарот оптавага гандлю вырас на 4,6% і склаў 150,8 мільярдаў рублёў, рознічнага – на 11,8% да 73 мільярдаў рублёў. Грамадскае харчаванне ў долі ВУП павялічылася на 11% і склала 5 мільярдаў рублёў.


Адначасова зазначаецца, што тэмпы росту ВУП працягваюць запавольвацца. У перыяд студзень – ліпень рост складаў 5,5% у параўнаніі са значэннем на канец кастрычніка ў 4,5%.


Белстат паведаміў, што ў кастрычніку інфляцыя склала 5,9 % у параўнанні з 2023 годам, пры гэтым улады імкнуцца ўтрымаць рост цэнаў сёлета ў межах 6 %. Харчы падаражэлі на 7,2 %, нехарчовыя тавары – на 4,1 %, а паслугі – на 6 %.


Паводле ацэнак BEROC, рост ВУП у Беларусі знізіцца да 1,5 % – 2,5 %.


Рост эканомікі будзе абмяжоўваць чаканае зніжэнне попыту на беларускую прадукцыю ў Расеі, дзе змагаюцца з перагрэвам эканомікі і інфляцыяй. Таксама абмежаванне рэсурсаў на рынку працы і магутнасцяў затармозяць эканоміку. Нагадаем, што улады запланавалі рост у 4,1 %. Чакаецца дэфіцыт знешняга гандлю ў памеры 0 – 2 % ВУП, што будзе ціснуць на курс беларускага рублю.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10