навіны

ЦВК: Лукашэнку на выбары ахвяравалі больш за 400 тысяч рублёў

выбары
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: soyuz.by
podpis źródła zdjęcia

Цэнтрвыбаркам распавёў, колькі грошай беларусы нібыта ахвяравалі кожнаму з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты на выбары. Унесці гэтыя сродкі маглі і самі ўдзельнікі выбарчай кампаніі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Misha Friedman / Getty Images
Чацвёрка спарынг-партнёраў або шасцёрка ноўнэймаў? Хто трапіць у выбарчыя бюлетэні ў 2025 годзе Меркаваннi

Станам на 13 лістапада ў выбарчы фонд Аляксандра Лукашэнкі нібыта паступіла больш за 427 240 рублёў. З іх ужо выдаткаваны 13 221 рубель, паведамляе ЦВК.


Алегу Гайдукевічу хтосьці ахвяраваў 200 рублёў. Былой сакратарцы МУС Вользе Чамаданавай, якая знялася з выбараў, – 2400 рублёў.


А вось Ганне Канапацкай, як і астатнім двум удзельнікам кампаніі, якія цяпер збіраюць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты, не дасталася анічога: сума ахвяраванняў у выбарчыя фонды – 0 рублёў.


Згодна з правіламі правядзення выбарчай кампаніі ў Беларусі яшчэ на этапе збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на прэзідэнцтва прэтэндэнт можа адкрыць фонд, крыніцамі фінансавання якога можа быць сам ягоны ўласнік (можа ўнесці не больш за 10 тысяч базавых велічыняў – 400 тысяч рублёў), фізічныя асобы (не больш за 30 базавых – 1200 рублёў ад аднаго чалавека), юрыдычныя асобы (не больш за 60 базавых – 2400 рублёў ад адной).


Прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ў Беларусі цяпер выступаюць пяць чалавек: Аляксандр Лукашэнка, Ганна Канапацкая, Алег Гайдукевіч, Аляксандр Хіжняк і Сяргей Сыранкоў. Яны збіраюць подпісы за рэгістрацыю кандыдатамі.


На два туры прэзідэнцкіх выбараў 2025 года закладзеныя выдаткі ў памеры 52 885 000 рублёў. На першы тур выдаткуюць 37 398 798 рублёў (11 356 370 долараў ЗША). На выбарах 2020 года сума выдаткаў склала 10 233 000 долараў.


Выбары прэзідэнта ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10