навіны

Кітай упершыню паставіў Расеі зброю: ЕЗ і ЗША рыхтуюць санкцыі

Кіраўнік Кітаю Сі Цзінь Пін
Кіраўнік Кітаю Сі Цзінь Пін. Фота: Синьхуа
podpis źródła zdjęcia

Кітай, верагодна, упершыню паставіў Расеі зброю для выкарыстання супраць Украіны. У Еўразвязе на самым высокім узроўні гучаць заклікі да ўводу санкцыяў. У ЗША таксама. 

Еўразвяз разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць Кітая з-за таго, што з гэтай краіны ўпершыню пастаўлялася зброя Расеі для выкарыстання супраць Украіны, паведамляе «Frankfurter Allgemeine Zeitung» са спасылкай на свае крыніцы ў асяроддзі еўрапейскіх дыпламатаў.

Так, адна з крыніц пацвердзііла, што кіраўнік знешняй палітыкі Еўразвязу Жазэп Бурэль паінфармаваў прадстаўнікоў дзяржавваў – чальцоў ЕЗ перад сустрэчай міністраў замежных спраў у панядзелак пра атрыманыя дадзеныя ад выыведкі і заклікаў да ўвядзення адпаведных захадаў. 

Доказы, якія сведчаць пра пастаўку Кітаем у Расею смяротнай зброі, адна з крыніцаў выдання назвала «пераканаўчымі».

На думку аднаго з дыпламатаў, Еўразвяз павінны разгледзець усе інструменты, якія ёсць у яго ў распараджэнні, уключаючы новыя спісы, якія прыводзяць да забароны на ўгоды з кітайскімі кампаніямі, замарожванне актываў і забарону на ўезд.

Аднак, падкрэсліла крыніца, папярэдне ёсць жаданне непасрэдна паразмаўляць з Кітаем, каб давесці яму, што ён не з’яўляецца нейтральным у вайне, насуперак сваім заявам. 

Іншая крыніца выдання адзначыла, што еўрапейская рэакцыя будзе залежаць ад таго, як Кітай адрэагуе на гэтыя высновы. Што да дыскусіі аб санкцыях, то яна, адзначыў суразмоўца FAZ, знаходзіцца яшчэ на ранней стадыі.

Адзначаецца, што крыніцы не хацелі ўдакладняць дэталі разведвальных дадзеных. Аднак высокапастаўлены дыпламат спаслаўся на «вельмі сур'ёзныя» паведамленні агенцтва «Reuters». Напрыканцы верасня яно паведаміла, што расейскае даччынае прадпрыемства «Купал», якое ўваходзіць у расейскі дзяржаўны ваенна-прамысловы канцэрн «Алмаз-Антей», распрацавала і пратэставала ў Кітаі новую дальнобойную баявую беспілотную лятальную апаратуру і мае намер наладзіць там масавую вытворчасць гэтых беспілотнікаў для выкарыстання ў вайне супраць Украіны. Гэта адбылося пры ўдзеле кітайскіх спецыялістаў.

Ці ў курсе пра гэта быў кітайскі ўрад, незразумела, бо відавочных доказаў для гэтага няма, адзначыў высокапастаўлены чыноўнік Еўразвязу. Ён таксама дадаў, што знаходзіцца ў кантакце з кітайскімі ўладамі па гэтым пытанні, адзначыўшы, што «цяжка ўявіць, што такое адбываецца, і кітайскі ўрад аб гэтым зусім не ведае».

Акрамя таго, паводле звестак «Reuters», Кітай паставіў у Расею сем ваенных беспілотнікаў, у тым ліку дзве мадэлі «Гарпія-3», здольныя перавозіць выбухоўку вагой да 50 кілаграмаў і пераадольваць адлегласць да 2000 кіламетраў. Дадзеныя пра пастаўкі заснаваныя на перапісцы паміж расейскім «Купалам» і Міністэрствам абароны РФ, а таксама на рахунках. Тым не менш дакладныя даты паставак і вытворцы застаюцца невядомымі, як і месцазнаходжанне кітайскіх распрацоўчых пляцовак.

«Купал» таксама заявіў, што за восем месяцаў можа наладзіць вытворчасць кітайскага баявога беспілотніка «REM 1», які можа несці 400 кілаграмаў выбухоўкі і падобны да амерыканскага беспілотніка «Reaper». Плануецца стварэнне сумеснага расейска-кітайскага цэнтра даследаванняў і распрацовак у спецыяльнай эканамічнай зоне Кашгар у Сіньцзяне.

У адказ на гэтую справаздачу Еўразвяз, NATO і ЗША ўжо ў канцы верасня выказалі занепакоенасць. Прадстаўнік кіраўніка знешняй палітыкі Барэля заявіла, што яны чакаюць тлумачэнняў ад кітайскіх уладаў. 

Калі паведамленні пацвердзяцца, яны будуць сведчыць аб тым, што Кітай, насуперак сваёй афіцыйнай пазіцыі, аказвае Расеі дапамогу смяротнай зброяй. Прэс-сакратар NATO назваў інфармацыю «вельмі трывожнай». Прэс-сакратар Нацыянальнага савета бяспекі ЗША заявіў, што, хоць у іх няма звестак пра непасрэдны ўдзел кітайскага ўрада, але ён нясе адказнасць за тое, каб кампаніі Кітая не пастаўлялі зброю ў Расею. У сувязі з гэтым ЗША разглядаюць магчымасць увядзення ўласных санкцый.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10