навіны

Пуцін кінуў усе сілы ў апошнюю атаку

Выбары ў ЗША напружылі расейцаў?

«Мы абыякавыя да таго, хто пераможа. Дый наагул, калі выбіраць паміж Байдэнам і Трампам, то лепш няхай будзе Байдэн». Гэта Уладзімір Пуцін казаў яшчэ ў сярэдзіне лютага 2024 года.


Пасля таго, як Пуцін на Валдаі публічна павіншаваў Трампа з перамогаю на выбарах, «The Washington Post» напісаў пра тое, што Пуцін і Трамп стэлефанаваліся і абмеркавалі вайну ва Украіне, а таксама далейшыя крокі для ўсталявання міру. Дзмітрый Пяскоў жорстка адказаў, што гэта ўсё няпраўда.  

,,

«Гэта найбольш наглядны прыклад якасці той інфармацыі, што цяпер публікуецца часам нават у паважаных выданнях». 


Вядома ж, з таго часу Байдэн паспеў заявіць пра выхад з прэзідэнцкай гонкі і яго замяніла Камала Гэрыс. Але рэакцыя Пуціна, ягоных прыхільнікаў і расейскае прапаганды кажа пра адно: «The Washington Post» пісала праўду.

У Крамлі сапраўды толькі рабілі выгляд, што не жадаюць перамогі Трампа. Больш за тое: як толькі былі абвешчаныя вынікі амерыканскіх выбараў, памочнік Уладзіміра Пуціна і экс-сакратар Рады бяспекі Мікалай Патрушаў у інтэрв'ю «Коммерсанту» дапусціў, што вяртанне Трампа ў Белы дом кажа пра адмову амерыканцаў ад ранейшай «дэструктыўнай вонкавай палітыкі».


Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Расейская армія вяртае тэрыторыю ў Курскай вобласці?



belsat.eu
/ МВ

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10