навіны

Улады прызналі «экстрэмісцкім» сайт для дасылання лістоў зняволеным

img
Галоўная старонка сэрвісу. Фота: скрыншот з сайту Письмо.бел
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі сайт «Письмо.бел», створаны для дасылання лістоў людзям, якія цяпер ў зняволенні, быў прызнаны «экстрэмісцкім».

Такую пастанову 12 лістапада прыняў суд Партызанскага раёну Менску, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

«Экстрэмісцкімі» былі прызнаныя таксама старонкі сэрвісу ў сацыяльных сетках.

Сайт «Письмо.бел» быў створаны для дасылання лістоў зняволеным, для чаго не абавязкова было прыходзіць на пошту. Гэта можна было зрабіць у онлайн-фармаце з любога пункту свету.

Нагадаем, што 8 снежня 2023 года сталася вядома пра затрыманне супрацоўнікаў сэрвісу Ігара Вугліка і Аляксандра Лыкшына паводле падазрэння ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

Пры гэтым сайт быў афіцыйна зарэгістраванай арганізацыяй, што супрацоўнічала з «Белпоштаю». Нягледзячы на затрыманне работнікаў, сэрвіс тады працягнуў працу.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10