навіны

Памерлі начальнік міліцыі Слаўгараду і падпалкоўнік з Берасця

Іван Кубракоў узнагароджвае Андрэя Лазаковіча (справа). Фота: krichevlive.by
Іван Кубракоў узнагароджвае Андрэя Лазаковіча (справа). Фота: krichevlive.by
podpis źródła zdjęcia

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгараду Андрэй Лазаковіч. Раней ён некалькі гадоў узначальваў таксама міліцыю Крычава.

Пра смерць начальніка міліцыі Слаўгараду Андрэя Лазаковіча напісала ведамаснае выданне «На страже», піша «Наша Ніва».

Андрэй Лазаковіч быў палкоўнікам міліцыі. У 2018 годзе ён узначаліў міліцыю Крычава. У верасні 2020 года ён скардзіўся на з’яўленне надпісу «3 %» каля помніку Леніну ў горадзе. У 2022-м міністр унутраных справаў Іван Кубракоў уручыў яму нагрудны знак «За самаадданую службу» I ступені. З 2023 года Лазаковіч быў кіраўніком міліцыі Слаўгараду.

Таксама выданне паведамляе, што ў 39 гадоў загінуў начальнік аддзелу раскрыцця цяжкіх злачынстваў УУС Берасцейскага аблвыканкаму Юрый Варыцкі. Ён аддаў міліцыі больш за 20 гадоў, даслужыўся да падпалкоўніка, меў медалі «За бездакорную службу» II і ІІІ ступеняў.

У кастрычніку сталася вядома, што загінуў начальнік аддзелу СІЗА № 1, маёр унутранай службы Мікалай Лаўрыновіч. Яму было 43 гады. Пры якіх абставінах ён загінуў, невядома.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10