Naviny

Прадпрыемствы ў пазыках і няма каму працаваць – чыноўнікі пра Берасцейскую вобласць

Берасцейскі электрамеханічны завод. Фота: Pierre Crom/Getty Images
Берасцейскі электрамеханічны завод. Фота: Pierre Crom/Getty Images

Чыноўнікі ў Берасцейскай вобласці занепакоеныя пазыкамі прадпрыемстваў, эфектам санкцыяў і недахопам кадраў. Нават у сельскай гаспадарцы праблемы. Гэта вынікае з дакументу са справаздачай пра эканамічны стан вобласці за першыя шэсць месяцаў 2024 года, які «Белсату» перадаў «BELPOL». Расказваем пра галоўнае са справаздачы.