Расейскія войскі ў ноч на 15 лістапада здзейснілі масавую атаку дронамі на Адэсу і наваколле. Паведамляецца пра ахвяры і пашкоджанні грамадзянскай інфраструктуры.
Мэр Адэсы Генадзь Труханаў адзначыў, што ў выніку атакі загінула 35-гадовая жанчына і пацярпелі яшчэ дзесяць асобы.
«Сярод іх – 9-гадовы хлопчык, ён у стане сярэдняй ступені цяжкасці ў больніцы. Таксама сярод пацярпелых дарослых 22-гадовы хлопец у цяжкім стане, іншыя параненыя ў стане сярэдняй ступені цяжкасці шпіталізаваныя ў медычныя ўстановы гораду і вобласці», – паведаміў кіраўнік Адэскай вобласці Алег Кіпер.
Паводле Труханава, у Адэсе быў разбураны шматкватэрны жылы дом у цэнтры гораду, адбылося ўзгаранне кватэр, пашкоджаныя шматпавярхоўкі, каля трох дзясяткаў легкавых аўтамабіляў, усчаўся пажар на тэрыторыі грамадскай установы і двухпавярховага дома.
Таксама быў пашкоджаны магістральны трубаправод цэнтралізаванага ацяплення, была часова спыненая праца кацельная. Пашкоджаная галінка цепласеткі ацяпляла 220 шматкватэрных жылых дамоў (40 тысяч жыхароў), 7 дзіцячых садкоў, 4 школы і радзільню Адэсы, дзе знаходзіцца 28 парадзіх і 22 немаўляці.
Улады Украіны працягваюць працаваць для падрыхтоўкі ўнутранага Плана ўстойлівасці – «таго, што трэба, каб Украіна выстаяла». Пра гэта ўвечары 14 лістапада заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Якуб Хруст belsat.eu