навіны

«НН»: Затрымлівалі намесніцу старшыні Менгарвыканкаму, ейны муж – у СІЗА

Надзея Лазарэвіч (справа) з былым намеснікам МУС Аляксандрам Барсуковым і камандзірам менскага АМАПу Дзмітрыем Балабам. Фота: nashaniva.com
Надзея Лазарэвіч (справа) з былым намеснікам МУС Аляксандрам Барсуковым і камандзірам менскага АМАПу Дзмітрыем Балабам. Фота: nashaniva.com
podpis źródła zdjęcia

Намесніца старшыні Менскага гарвыканкаму прайшла праз затрыманне. А ейны муж з таго моманту застаецца ў следчым ізалятары. Тым не менш, гэта не перашкаджае чыноўніцы і надалей падтрымліваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.

Belsat
Хто і як зарабляе на цяжкіх хваробах беларусаў? Расследаванне «Белсату» Belsat.eu

Як піша «Наша Ніва», 44-гадовая Надзея Лазарэвіч раней працавала начальніцай фінансавага ўпраўлення на Беларускім тэлебачанні, затым – у кампаніі «Салеа» Аляксандра Шакуціна і генеральнай дырэктаркай «Бабруйскаграмашу». У 2020 годзе яна стала даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. У лютым 2022 года яе перавялі ў Менск намесніцай старшыні Менгарвыканкаму, а праз год падвысілі да першай намесніцы. Таксама яна стала намесніцай старшыні Беларускага саюзу жанчын.

«Але ўжо пару месяцаў Лазарэвіч іншая. Стала як пабіты сабака, падціснула хвост», – кажа знаёмы чыноўніцы, якая не здолела дапамагчы свайму мужу, якога цяпер трымаюць у СІЗА.

Сужэнец чыноўніцы Алег Сахно ў траўні 2023 года быў прызначаны начальнікам дзяржаўнага холдынгу «Белфармпрам». Але праз год яго звольнілі. 19 чэрвеня 2024 года ён быў апошні раз онлайн. Магчыма, яго затрымалі за карупцыю.

Паводле суразмоўцаў «НН», удома ў Лазарэвіч праводзілі ператрус, а яе саму «ненадоўга забіралі». Колькі часу яна правяла ў ізалятары, невядома, але вядома, што з працы яе не звольнілі, а значыць – абвінавачвання не выставілі. Сама яна працягвае афіцыйна падтрымліваць Лукашэнку.

У 2022 годзе, калі ўлады ўвялі рэгуляванне цэнаў, Лазарэвіч на сустрэчы з прадпрымальнікамі заяўляла, што не бачыць праблемы ў выдатках прадпрымальнікаў: «калі не будзе аднаго вашага чабурэка, мы гэта перажывём».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10