навіны

Хакеры заявілі, што ўзламалі сетку Нацбанка і абяцаюць зліў дадзеных

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. (Фота: ІА / Белсат)
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. (Фота: ІА / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Хакерская групоўка «Dump Forums» заявіла, што ўжо даўно ўзламала сетку Нацбанка Беларусі і атрымала доступ да базы дадзеных карыстачоў і ўнутраным дакументам рэгулятара.

«Гэты доступ быў забяспечаны пасля стараннай падрыхтоўкі, і цягам значнага перыяду мы аказваліся незаўважанымі ў іх інфраструктуры. І ў чарговы раз айчынныя рашэнні даказалі, што іх галоўная функцыя – трымаць карыстальнікаў у напрузе, а не зашыфроўваць дадзеныя», – напісалі яны.


Дзякуючы доступу хакеры атрымалі і апрацавалі доступы ў сетцы шэрагу іншых дзяржустаноў Беларусі.


Некаторыя базы хакеры абяцалі зліць хуткім часам і анансавалі наступны сліў, які дакранаецца Расеі.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10