навіны

Антона Матольку судзяць у Беларусі за дзяржздраду і акт тэрарызма

Антон Матолька. (Фота: Facebook Anton Motolko)
Антон Матолька. (Фота: Facebook Anton Motolko)
podpis źródła zdjęcia

Блогера, які ўцёк ад рэпрэсій у Польшчу, у Беларусі завочна абвінавачваюць па дзесяці крымінальных артыкулах.

Пракуратура Гарадзенскай вобласці паведаміла, што накіравала для разгляду ў суд крымінальную справу супраць блогера.

Там лічаць, што з траўня 2020 года Антон Матолька «дзейнічаў у складзе ўстойлівай і кіраванай групы ўдзельнікаў змовы, у тым ліку якія мелі дачыненне да арганізацыі дзейнасці дэструктыўных Telegram-каналаў».

Акрамя таго, паведамляецца, што ён «арганізоўваў масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады». І яшчэ прыкладна дзевяць артыкулаў КК, многія з якіх увялі пасля пратэстаў 2020 года.

Шкода, прычыненая дзяржорганам і арганізацыям», пракуратура ацаніла ў суму звыш 30 млн рублёў. На маёмасць Антона коштам 53 тысячы наклалі арышт.

Выданне Тochka.by паведамляе, што Матольку ставяцца ў віну 10 артыкулаў Крымінальнага Кодэкса.


  • змова з мэтай захопу дзяржулады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК)
  • арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК)
  • арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК)
  • распальванне сацыяльнай варожасці і розні (ч. 3 арт. 130 КК)
  • публічныя заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361 КК)
  • пагроза гвалтам, паклёп і публічная абраза прэзідэнта Беларусі (ч. 2 арт. 366, ч. 2 арт. 367, ч. 1 і 2 арт. 368 КК)
  • дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК)
  • стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-1, ч. 2 арт. 361-2 КК)
  • акт тэрарызму (арт. 289 КК)
  • здрада дзяржаве (арт. 356 КК).

Судзячы па абвінавачваннях, улады краіны збіраюцца пакараць блогера смерцю. Праўда, завочна.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10