Ён тэлефанаваў у міліцыю данесці, што людзі вешаюць стужкі на плот.
Гэты званок у міліцыю не трапіў у агульную чорную мапу даносаў, але «BelPol» апавёў пра інцыдэнт выданню «Наша Ніва».
Паводле «BelPol», 18 снежня 2020 года грамадзянін Беларусі Аляксей Дзмітрыевіч Канапацкі 1998 года нараджэння патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што «дзве асобы вешаюць стужачкі на плот» у ваколіах Быхаўскай 14 у Менску.
У Беларусі ёсць толькі адзін такі чалавек з такім імем: гэта старэйшы сын палітычнай дзяячкі Ганны Канапацкай і бізнесоўца Дзмітрыя Канапацкага. Пара разжанілася ў 2008 годзе.
Аляксею 26 гадоў. Ён паспеў павучыцца ў менскай школе № 55 і гімназіі № 29, а таксама ў нямецкім Боне. Калі ягоную маці прызначылі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Аляксей вярнуўся з Нямеччыны ў Менск, дзе скончыў эканамічны факультэт БДУ. У 2017-м зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік у сферы арэнды нерухомасці.
Тэса Анэйда belsat.eu