Падводзім вынікі саміту BRICS: чаму не будзе агульнай валюты.
BRICS – гэта аб'яднанне дзевяці дзяржаваў: Бразіліі, Расеі, Індыі, Кітаю, ПАР, ААЭ, Егіпту, Эфіопіі і Ірану.
Як заяўляе расейская прапаганда, менавіта BRICS мае стацца альтэрнатывай усім іншым альянсам, у якіх галоўную ролю адыгрываюць краіны Захаду.
У антызаходні лагер было б дзіўна запісваць і Віктара Орбана – прэм'ер-міністра Вугоршчыны, што ўваходзіць і ў Еўразвяз, і ў NATO. А таксама Егіпет, які атрымлівае вайсковую дапамогу ад ЗША, і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, на тэрыторыі якіх размешчаная амерыканская вайсковая база.
,,«Акрамя таго, Казахстан і Аргентына адмовіліся ўступаць у BRICS, атрымаўшы запрашэнні. Нават Кітай ды Індыю нельга проста ўзяць і запісаць у антызаходні блок, бо для іх ЗША і Еўразвяз – гэта стратэгічныя партнёры ў пытанні эканомікі».
І, выбіраючы паміж гандлем з Захадам і падтрыманнем Масквы, яны выбіраюць гандаль з Захадам. Тая ж Індыя раней заяўляла, што не будзе ўводзіць санкцыяў супраць Расеі, але ў канцы верасня змяніла сваю пастанову і адмовілася купляць расейскі газ.
Але галоўнаю перамогаю Пуціна ў Казані я б назвала прысутнасць на саміце генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша і памахаў непераканаўча магчымай агульнай валютай. Але яму не паверылі.
Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:
- Як Фіца перасягнуў Орбана
belsat.eu / ІР