навіны

Менчуку налічылі амаль паўмільёна падаткаў. За што?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Уладальнік сталічнай фірмы таксі прыдумаў такую ​​прыбытковую схему з даходамі, што справаю заняўся Следчы камітэт. Але прысуд здзіўляе.

Следчы камітэт паведамляе, што 36-гадовы мянчук з 2018 года валодае фірмаю таксі. Ён ужываў спрошчаную сістэму падаткаў, а калі колькасць работнікаў дасягнула ліміту, стварыў новыя кампаніі.


«Ён стварыў і аформіў на знаёмых два ўзаемазалежныя суб'екты гаспадарання. Следчым удалося даказаць, што фактычна кіраўніцтва кампаніямі ажыццяўляў сам абвінавачаны. Арганізацыі размяшчаліся пад адным адрасам, падатковы і бухгалтарскі ўлік вяла адна і тая ж кампанія. Такім чынам, прадпрымальнік за пяць гадоў недаплаціў у бюджэт больш за 424 тысячы рублёў», – паведамляе СК.


За гэта мужчыну прызначылі 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф 125 тысячаў рублёў.


Затым высветлілася, абвінавачаны плаціў таксоўцам заробак у канвертах і не рабіў абавязковых страхавых ўнёскаў. У выніку дадалася яшчэ адна крымінальная справа.


«Сума ўтоенай выручкі перавысіла 338 тысячаў рублёў, а колькасць ценявых працаўнікоў склала 50 чалавек. Такая супрацьпраўная дзейнасць доўжылася тры гады. Падчас следства фігурант часткова скампенсаваў шкоду і цалкам прызнаў віну. Вядома, што раней ён быў пад судом за здзяйсненне хуліганства», – дапаўняе СК.


За гэтае злачынства мянчук атрымаў падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10