Былая палітзняволеная Алена Дзядзюля, маці шасцярых дзяцей, двое з якіх усыноўленыя, прайшла праз жодзінскую турму і эвакуявалася з малодшымі дзецьмі.
Малодшаму сыну патрэбная псіхалагічная дапамога пасля таго, як органы апекі спрабавалі яго забраць.
«Малодшаму 15 гадоў, і я разумею, што ў яго засталася траўма пасля таго, як мяне затрымалі. (...) Калі прыйшлі органы апекі, калі яго пачалі затрымоўваць».
Сыну Алены патрэбная дапамога псіхолага і рэпетытара па літоўскай мове.
Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:
- Сабралі сродкі на аперацыю Аляксандру, які перажыў гвалт у турме