Апошнім часам пачасціліся выпадкі заходу расейскіх дронаў на тэрыторыю Беларусі. Гэта ўжо 5-ая ноч запар, калі ў Беларусь масава залятаюць расейскія «Шагэды».
У ноч на 14 лістапада ў неба Беларусі зайшлі прынамсі два расейскія «Шагэды». Першы дрон прайшоў праз калідор каля Асарэвічаў а 5:00, другі а 5:45, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Раней жыхары Хойніцкага раёну нават склалі адмысловую петыцыю да мясцовых уладаў з просьбай абараніць людзей ад дронаў.
Тэса Анэйда belsat.eu